Аб асноўных эканамічных выніках работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Гомельскай вобласці за 2019 год


На 1 студзеня 2020 г. у Гомельскай вобласці гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 28,8 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 9,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 8,7 тыс. мікраарганізацый (87% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 1 тыс. малых арганізацый (10%) і 0,3 тыс. сярэдніх арганізацый (3%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (40% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (14%);

прамысловасць (7%);

будаўніцтва (7%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (6%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 8,9 млрд. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 20,1%.

21.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
Эл. пошта: gomel@belstat.gov.by