Аб развіцці ўнутранага гандлю і грамадскага харчавання ў студзенi – лютым 2020 г.


У студзенi – лютым 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 1 244 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 109,3% да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзенi – лютым 2020 г. склаў 906,2 млн. рублёў, або 105% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 90% рознічнага тавараабароту вобласці, склаў у студзенi – лютым 2020 г. 815,9 млн. рублёў, або 106,2% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi – лютым 2020 г. склаў 42 млн. рублёў, або 105,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
Эл. пошта: gomel@belstat.gov.by
Белстат у Facebook