Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзенi – красавiку 2020 г.


У студзенi – красавiку 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 607 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 141,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 81,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 57,2% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 58,8 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 20,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 14,7% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
Эл. пошта: gomel@belstat.gov.by