На 1 студзеня 2025 г. у Гомельскай вобласці колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў склала 27,6 тыс. чалавек, дзейнічала 10,8 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 9,6 тыс. мікраарганізацый (89,2% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 0,9 тыс. малых арганізацый (8,6%) і 0,2 тыс. сярэдніх арганізацый (2,2%).
У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2024 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:
аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (39% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);
транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (15%);
прамысловасць (7%);
будаўніцтва (7%);
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (6%).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2024 год склала 14,7 млрд. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 19,8%. Удзельная вага колькасці работнікаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульнай сярэдняй колькасці работнікаў арганізацый і колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў і прыцягнутых імі наёмных асоб склала 27,6%.
21.05.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.