Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у II квартале 2021 г.


31 жніўня 2021

(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Гомельскай вобласцi ў II квартале 2021 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1450,8 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1364 рубля ў месяц, з якіх 1033,4 рубля (75,8%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 41%, на пакупку нехарчовых тавараў – 33,3%, на аплату паслуг – 23,1%.

_______________________________________

1)Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і (альбо) якія паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2)Cпажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).