У студзені 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 183,2 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2024 г. у супастаўных цэнах на 4,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 178,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5% больш, чым у студзені папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 15,1 тыс. тон, што на 9,3% больш, чым у студзені 2024 г., малака – 78 тыс. тон (на 4,6% больш), яек атрымана 34,1 млн. штук (97,7%).
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 94,7% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,6%, яек – 91,8%.
На 1 лютага 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 592,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 201,6 тыс. галоў.
17.02.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.