Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гомельскай вобласці
Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзенi – лiпенi 2021 г.
20 жніўня 2021
У студзенi – лiпенi 2021 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3 293 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 281 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 144,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 51,5% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 104,6 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 57,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 20,3% ад агульнага ўводу па вобласці.