Бягучыя затраты на ахову навакольнага асяроддзя ў Гомельскай вобласці за 2025 год
15 красавіка 2026
У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый Гомельскай вобласці на ахову навакольнага асяроддзя склалі 332,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 106% да ўзроўню 2024 года.
У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 45,3% (150,4 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 27,2% (90,5 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 24,4% (81,1 млн. рублёў).
Асноўны аб’ём бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (73,2%), арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (16,6%), і арганізацыі, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (6,1%).
У 2025 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі г.Гомеля (136,4 млн. рублёў, або 41,1% ад агульнага аб’ёму па вобласці), Светлагорскага (59,5 млн. рублёў, або 17,9%) Жлобінскага (47,9 млн. рублёў, або 14,4%) і Мазырскага (45,9 млн. рублёў, або 13,8%) раёнаў.