Задачы і функцыі аддзела дэмаграфічнай статыстыкі
Задачы
- ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці па статыстыцы насельніцтва і сацыяльнага забеспячэння, па арганізацыі і правядзенню перапісу насельніцтва з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
- задавальненне запатрабавання грамадства і дзяржавы, у тым ліку выканаўчых і распарадчых органаў, абласной Рады дэпутатаў, тэрытарыяльных органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый у афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва і сацыяльнага забеспячэння, у выніковых дадзеных перапісы насельніцтва.
Функцыі
- ва ўсталяваным парадку ўносіць прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фармаванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя і перапісу насельніцтва;
- прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
- арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы насельніцтва і аховы здароўя;
- выконвае работы паводле Каляндарнага плану мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню перапісу насельніцтва, зацверджанаму Белстатом;
- праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтвы пра правядзенне перапісу насельніцтва;
- распаўсюджвае выніковыя дадзеныя перапіса насельніцтва, якія характарызуюць на ўсталяваную дату дэмаграфічнае і сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва вобласці;
- забяспечвае назапашванне, захоўванне і абарону персанальных дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь у мэтах выключэння магчымасці іх страты, скажэнні і несанкцыянаванага доступу да іх;
- забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы аховы здароўя, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнайдля іх падавання на папяровым носьбіце ў адрасы, паказаныя ў гэтых формах, і (або) падае рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і падавання формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;
- ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя і перапісу насельніцтва;
- забяспечвае прыватнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя, персанальных дадзеных перапісу насельніцтва і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
- фармуе афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя, выніковыя дадзеныя перапісу насельніцтва;
- падае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя, выніковыя дадзеныя перапісу насельніцтва мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Радам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Гомельскай вобласці, а таксама распаўсюджвае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя, выніковыя дадзеныя перапісу насельніцтва іншым карыстачам у парадку, усталяваным заканадаўствам;
- забяспечвае роўны доступ карыстачоў да выніковых дадзеных перапісу і афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя і метадалогіі яе фармавання;
- забяспечвае вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва, аховы здароўя, выніковых дадзеных перапісу насельніцтва;
- забяспечвае захаванасць інфармацыі, распаўсюд і (або) падаванне якой абмежавана;
- ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- аказвае метадалагічную дапамогу аддзелам статыстыкі ў раёнах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.