Задачы і функцыі аддзела макраэканімічнай статыстыкі, структурных обследаванняў і статыстычнага рэгістра

Задачы

  • разлік і аналіз валавага рэгіянальнага прадукта гадавой, квартальнай і месячнай перыядычнасці;
  • забеспячэнне функцыянавання статыстычнага рэгістра і яго ўжыванне для арганізацыі і правядзення дзяржаўных статыстычных назіранняў;
  • збор, апрацоўка, абагульненне, назапашванне, захоўванне, абарона і аналіз статыстычных дадзеных (інфармацыі) па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях на аснове статыстычнай метадалогіі;
  • арганізацыя работ па ўжыванні ў структурных падраздзяленнях Галоўнага ўпраўлення агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, выкарыстоўваных у дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
  • падрыхтоўка для падавання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, валаваму рэгіянальнаму прадукту выканаўчым і распарадчым органам вобласці, абласной Радзе дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям;
  • падрыхтоўка для распаўсюду афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па валавым рэгіянальным прадукце, статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, статыстычнаму рэгістру.

Функцыі

  • арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
  • забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх падавання ў адрасы, паказаныя ў гэтых формах;
  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва па арганізацыі і правядзенню цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
  • падрыхтоўвае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаванняў, валавога рэгіянальнага прадукта і статыстычнага рэгістра для забеспячэння карыстачоў;
  • забяспечвае:
    • фармаванне і вядзенне статыстычнага рэгістра;
    • назапашванне, захоўванне і абарону статыстычных дадзеных (інфармацыі) па разліку валавага рэгіянальнага прадукта, па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, звестак статыстычнага рэгістра;
    • прыватнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, звестак статыстычнага рэгістра і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
    • ужыванне адзіных стандартаў у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, выкарыстоўваных у дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
    • захаванасць дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай, асабістай і іншай ахоўванай заканадаўствам таямніцы;
  • ажыццяўляе пастаноўку на ўлік рэспандэнтаў дзяржаўных статыстычных назіранняў з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Ўзаемадзеянне", занясенне змен у статыстычны рэгістр, здыманне рэспандэнтаў з уліку ў органах дзяржаўнай статыстыкі;
  • ажыццяўляе каардынацыю работ па ўжыванні Агульнадзяржаўнага класіфікатара відаў эканамічнай дзейнасці, праводзіць семінары, кансультацыі, у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе падрыхтоўку адказаў на запыты юрыдычных і фізічных асоб па класіфікацыі відаў эканамічнай дзейнасці;
  • падрыхтоўвае і ўносіць ва ўсталяваным парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
  • ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
  • падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі для падвядзення вынікаў працы аддзелаў статыстыкі ў раёнах матэрыялы, якія характарызуюць іх работу па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
  • падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі вынікі праверак пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
  • кантралюе работу аддзелаў статыстыкі ў раёнах па якасці і тэрмінах прадстаўленай статыстычнай інфармацыі, праведзеных праверках пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
  • прымае ўдзел у правядзенні інструктыўных нарад з працаўнікамі аддзелаў статыстыкі ў раёнах, з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў межах сваёй кампетэнцыі па пытаннях арганізацыі і вядзення статыстыкі малога прадпрымальніцтва, структурных абследаваннях, разліку валавога рэгіянальнага прадукта;

  • аказвае метадалагічную дапамогу аддзелам статыстыкі ў раёнах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

  • выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.