Задачы і функцыі аддзела статыстыкі гандлю
Задачы
- збор, апрацоўка, абагульненне, назапашванне, захоўванне, абарона і аналіз статыстычных дадзеных (інфармацыі) па статыстыцы гандлю на аснове статыстычнай метадалогіі;
- падрыхтоўка для падавання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы гандлю выканаўчым і распарадчым органам вобласці, абласной Радзе дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям;
- падрыхтоўка для распаўсюду афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы гандлю.
Функцыі
- арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы гандлю;
- забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы гандлю, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх падавання ў адрасы, паказаныя ў гэтых формах;
- ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва па арганізацыі і правядзенню цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы гандлю;
- падрыхтоўвае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы гандлю для забеспячэння карыстачоў;
-
забяспечвае:
- назапашванне, захоўванне і абарону статыстычных дадзеных па статыстыцы гандлю;
- прыватнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы гандлю і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
- ужыванне адзіных стандартаў інфармацыйных тэхналогій і агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, выкарыстоўваных у дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
- захаванасць дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай, асабістай і іншай ахоўванай заканадаўствам таямніцы;
- падрыхтоўвае і ўносіць ва ўсталяваным парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі для падвядзення вынікаў работы аддзелаў статыстыкі ў раёнах матэрыялы, якія характарызуюць іх работу па статыстыцы гандлю;
- падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі вынікі праверак пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы гандлю;
- кантралюе працу аддзелаў статыстыкі ў раёнах па якасці і тэрмінах прадстаўленай статыстычнай інфармацыі, праведзеных праверках пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы гандлю;
- прымае ўдзел у правядзенні інструктыўных нарад з працаўнікамі аддзелаў статыстыкі ў раёнах, з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў межах сваёй кампетэнцыі па пытаннях арганізацыі і вядзення статыстыкі гандлю;
- аказвае метадалагічную дапамогу аддзелам статыстыкі ў раёнах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.