Задачы і функцыі аддзела статыстыкі гандлю

Задачы

  • збор, апрацоўка, абагульненне, назапашванне, захоўванне, абарона і аналіз статыстычных дадзеных (інфармацыі) па статыстыцы  гандлю на аснове статыстычнай метадалогіі;
  • падрыхтоўка для падавання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы  гандлю выканаўчым і распарадчым органам вобласці, абласной Радзе дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям;
  • падрыхтоўка для распаўсюду афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы  гандлю.

Функцыі

  • арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы  гандлю;
  • забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы  гандлю, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх падавання ў адрасы, паказаныя ў гэтых формах;
  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва па арганізацыі і правядзенню цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы гандлю;
  • падрыхтоўвае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы  гандлю для забеспячэння карыстачоў;
  • забяспечвае:
    • назапашванне, захоўванне і абарону статыстычных дадзеных  па статыстыцы гандлю;
    • прыватнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы  гандлю і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
    • ужыванне адзіных стандартаў інфармацыйных тэхналогій і агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, выкарыстоўваных у дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
    • захаванасць дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай, асабістай і іншай ахоўванай заканадаўствам таямніцы;
  • падрыхтоўвае і ўносіць ва ўсталяваным парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
  • ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
  • падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі для падвядзення вынікаў работы аддзелаў статыстыкі ў раёнах матэрыялы, якія характарызуюць іх работу па статыстыцы гандлю;
  • падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі вынікі праверак пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы гандлю;
  • кантралюе працу аддзелаў статыстыкі ў раёнах па якасці і тэрмінах прадстаўленай статыстычнай інфармацыі, праведзеных праверках пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы гандлю;
  • прымае ўдзел у правядзенні інструктыўных нарад з працаўнікамі аддзелаў статыстыкі ў раёнах, з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў межах сваёй кампетэнцыі па пытаннях арганізацыі і вядзення статыстыкі гандлю;
  • аказвае метадалагічную дапамогу аддзелам статыстыкі ў раёнах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
  • выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
Эл. пошта: gomel@belstat.gov.by