Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці

Задачы

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
  • задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы и міжнароднай супольнасці ў афіцыяльнай статыстычнай інфармацыі.

Функцыі

  • ва ўсталяваным парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фармавання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
  • прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
  • арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні;
  • забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходным для іх прадстаўлення падавання на папяровым носьбіце ў адрасы, названыя паказаныя ў гэтых формах, і (або) прадастаўляе даваць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і падавання формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;
  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў;
  • забяспечвае канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
  • фармуе афіцыяльную статыстычную інфармацыю;
  • прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Гомельскай вобласці, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстачам у парадку, усталяваным заканадаўствам;
  • забяспечвае роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фармавання;
  • забяспечвае вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
  • забяспечвае функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваных у органах дзяржаўнай статыстыкі;
  • забяспечвае захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана
  • ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
  • забяспечвае мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы;
  • ажыццяўляе дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў менеджменту якасці органаў дзяржаўнай статыстыкі;
  • выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
Эл. пошта: gomel@belstat.gov.by