Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо службовай асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўляльніка.


Электронны зварот юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо службовай асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка і его месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка (асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты);
  • адрас электроннай пошты заяўляльніка.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца  на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо даюцца письмовыя адказы (накіроўваюцца письмовыя паведамленні) на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна альбо месца знаходжання юрыдычнай асобы або индывідуальнага прадпрымальніка ў выпадках, усталяваных Законам Рэспубликі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".


Версія для друку
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
Эл. пошта: gomel@belstat.gov.by