Парадак асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб
У Галоўным статыстычным ўпраўленні Гомельскай вобласці праводзіцца асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём).
Асабісты прыём у Галоўным статыстычным ўпраўленні Гомельскай вобласці праводзіцца з мэтай падтрымкі непасрэдных кантактаў з насельніцтвам. Ён дазваляе кіраўніцтву Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці мець непасрэдную інфармацыю пра патрэбы і клопаты насельніцтва, знаёміцца з рэальным становішчам спраў, бачыць вынікі дзейнасці Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці вядзецца па тэлефоне 53 61 55 (Смальцэр Алена Ціханаўна).
Парадак разгляду зваротаў, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму
Пры вусным звароце заяўнік павінен прад'явіць дакумент, які можа засведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Службовыя асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці, за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо калі ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена.
Калі вырашэнне пытанняў, выкладзеных падчас асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці, адпаведныя службовыя асобы не разглядаюць зварот па сутнасці, а тлумачаць, у якую арганізацыю трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзiць асабісты прыём, начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці павінен забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы іншай службовай асобай.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята альбо святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.
Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці могуць ужывацца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), пра што заяўніку трэба паведаміць да пачатку асабістага прыёму.
Калі для вырашэння пытання, якое было выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот састаўляецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, усталяваным для пісьмовых зваротаў.
Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы абвешчаны заяўнікам падчас асабістага прыёму, на якім былі выкладзены вусныя звароты.
Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
-
не прад'яўлены дакументы, якія могуць засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
-
у зваротах ёсць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці;
-
заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена;
-
заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
-
рашэнне аб пакіданні вуснага звароту, выкладзенага падчас асабістага прыёму, без разгляду па сутнасці аб'яўляецца заяўніку падчас гэтага прыёму службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.
Правы і абавязкі заяўнікаў
Заяўнікі маюць права:
-
падаваць звароты, выкладаць доказы службовай асобе, якая праводзіць асабісты прыём;
- знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і (альбо) законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах гэтых не ўтрымліваюцца звесткі, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі, камерцыйнымі і (альбо) iншымі таямніцамі, якія ахоўваюцца законам;
- падаваць дадатковыя дакументы і (альбо) звесткі альбо звяртацца з просьбай пра іх патрабаванне ў выпадку, калі патрабаванне такіх дакументаў і (альбо) звестак не закранае правы, свабоды і (альбо) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не ўтрымліваюцца звесткі, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі, камерцыйнымі і (альбо) iншымі таямніцамі, якія ахоўваюцца законам;
-
адазваць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
- атрымліваць адказы на звароты;
- абскардзіць ва ўсталяваным парадку адказы на звароты і рашэнні пра пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці;
- ажыццяўляць iншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.
- Заяўнікі абавязаны:
- выконваць патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб";
- ветліва ставіцца да работнікаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці, не дапускаць ужывання нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
- своечасова інфармаваць пра змену свайго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту;
- выконваць iншыя абавязкi, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.
Абавязкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гомельскай вобласці абавязана:
- забяспечваць уважлівае, адказнае, добразычлівае стаўленне да заяўнікаў;
- не дапускаць фармалізму, бюракратызму, цяганіны, прадузятых, нетактоўных паводзінаў, грубасці і непавагі да заяўнікаў;
- прымаць меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў;
- прымаць законныя і абгрунтаваныя рашэнні;
- інфармаваць заяўнікаў пра рашэнні, прынятыя па выніках разгляду зваротаў;
- прымаць у межах сваёй кампетэнцыі меры па аднаўленні парушаных правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў;
- забяспечваць кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах;
- вырашаць ва ўсталяваным парадку пытанні пра прыцягненне да адказнасці асоб, па віне якіх дапушчана парушэнне правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў;
- тлумачыць заяўнікам парадак абскарджання адказаў на звароты і рашэнняў пра пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці;
- выконваць iншыя абавязкi, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.