Аб кадрах навукi ў 2025 годзе

Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Гомельскай вобласці з'яўляюцца аспірантура і дактарантура. У 2025 годзе колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 280 чалавек, аспірантуру скончылі 58 чалавек. У дактарантуры навучаліся 12 чалавек, скончылі – 3 чалавека. 

Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2025 годзе 2 тыс. чалавек у 28 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі. 

У структуры персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, даследчыкі склалі 61,9%, тэхнікі – 5,5%, дапаможны персанал – 32,7%. 

Сярод даследчыкаў навуковую ступень доктара навук маюць 20 чалавек (1,7%), кандыдата навук – 105 чалавек (8,7%). 

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 36,7% (дактары навук – 15% і кандыдаты навук – 36,2%). 

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 20,1% ад агульнай колькасці даследчыкаў. 

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.


Заўвага: у асобных выпадках нязначныя разыходжанні паміж вынікам і сумай складаемых тлумачацца акругленнем даных.