Кадры навукі ў 2023 годзе

Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура. 

У 2023 годзе колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 280 чалавек, аспірантуру скончылі 45 чалавек. У дактарантуры навучаліся 16 чалавек, скончылі – 3 чалавекі. 

Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2023 годзе 2,1 тыс. чалавек у 28 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі. 

У структуры персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, даследчыкі склалі 59,1%, тэхнікі – 6,5%, дапаможны персанал – 34,4%. 

Сярод даследчыкаў навуковую ступень доктара навук маюць 23 чалавекі (1,9%), кандыдата навук – 103 чалавекі (8,5%). 

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 35,3% (дактары навук – 13% і кандыдаты навук – 35%). Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 18,6% ад агульнай колькасці даследчыкаў. 

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.