Прэс-рэліз "Аб асноўных эканамічных паказчыках дзейнасці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Гомельскай вобласцi" за 2025 год

На 1 студзеня 2026 г. у Гомельскай вобласці дзейнічала 11,2 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 10,9 тыс. малых арганізацый (97,8% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва) і 0,2 тыс. сярэдніх арганізацый (2,2%), 24,8 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. 

Найбольш распаўсюджанымі відамі эканамічнай дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў у 2025 годзе з’яўляліся: аптовы і рознічны гандаль; 
рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (37,9% ад іх агульнай колькасці); 
транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (15,8%); 
прамысловасць (7,6%); 
будаўніцтва (6,8%); 
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (5,2%).