Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Гомельскай вобласці з'яўляюцца аспірантура і дактарантура. У 2024 годзе колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 284 чалавека, аспірантуру скончылі 53 чалавека. У дактарантуры навучаліся 12 чалавек, скончылі – 5 чалавек.
Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2024 годзе 2 тыс. чалавек у 28 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.
У структуры персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, даследчыкі склалі 62%, тэхнікі – 6,8%, дапаможны персанал – 31,2%.
Сярод даследчыкаў навуковую ступень доктара навук маюць 24 чалавекі (1,9%), кандыдата навук – 112 чалавек (9%).
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 35,4% (дактары навук – 12,5% і кандыдаты навук – 34,8%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 19,5% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.
06.05.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
