Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзенi – сакавіку 2026 г.


У студзені – сакавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 566,3 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – сакавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 553,8 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,4% больш,чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года. 

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,2% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,9%, яек – 91,7%. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывелы і птушкі (у жывой вазе) склала 46,7 тыс. тон, што на 7,9% больш, чым у студзені – сакавіку 2025 г., малака – 230 тыс. тон (на 0,7% больш), яек атрымана 91,5 млн. штук (98% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года). 

На 1 красавіка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 552,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 190,2 тыс. галоў.

15.04.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
gomel@belstat.gov.by
www.instagram.com/gomel.belstat.by t.me/GomelGSU