У студзені – верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3 764,9 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 6,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 3 147,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 6,5% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,1%, яек – 82,4%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 149,4 тыс. тон, што на 10,1% больш, чым у студзені – верасні 2025 г., малака – 736,5 тыс. тон (на 2,5% больш), яек атрымана 285,8 млн. штук (на 3,1% больш).
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 542,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 188,8 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 190,6 тыс. галоў, птушкі – 5 070,5 тыс. галоў.
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці амаль завершана уборка збожжа і рапса. Намалочана збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе 916,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 27,8 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы, рапса –143,6 тыс. тон пры сярэдняй ўраджайнасці 21,8 цэнтнера.
На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 59,3% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 44,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 279 цэнтнераў з аднаго гектара. Агародніна ўбрана з 69,4% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 12,2 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 132 цэнтнера з аднаго гектара.
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізаціях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 172,7 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 82,7 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 13,4 тыс. гектараў.
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 1 346,8 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), з іх кармоў з траў – 961,4 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 25,2 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 23,6 цэнтнера.
15.10.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
