Інвестыцыі ў Гомельскую вобласць з-за мяжы. За студзень-чэрвень 2026 г. у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 140,9 млн. долараў ЗША інвестыцый.
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 138,9 млн. долараў ЗША, або 98,6% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.
Інвестыцыі з Гомельскай вобласці за мяжу. За студзень-чэрвень 2026 г. арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 183,4 млн. долараў ЗША.
На долю прамых інвестыцый прыходзілася 81,9% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
*Акрамя банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», бюджэтных арганiзацый.
12.08.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
