Адукацыя ў Гомельскай вобласці


Па стане на 5 верасня 2025 года ў вобласці працавала 641 установа адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з агульнай колькасцю дзяцей 46,6 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 93,8% дзяцей дашкольнага ўзросту. 

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 – 5 гадоў у 2025 годзе склала 1033 месца. 

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, склала 8,1 тыс. чалавек. 

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці налічвалася 525 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 159,1 тыс. чалавек. 

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у бягучым навучальным годзе склала 16,1 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка даводзіцца ў сярэднім 10 вучняў, у гарадскіх школах – 12 вучняў, у сельскіх – 5 вучняў. 

У 2025 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 15,7 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 8,4 тыс. выпускнікоў школ. 

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці функцыянавала 31 установа адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 11,3 тыс. чалавек. 

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2025 годзе прынята 4,4 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 95,8% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаворах і заяўках арганізацый-заказчыкаў кадраў. 

У 2025 годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падрыхтавалі і выпусцілі 3,6 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 86,4% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 64,3% выпускнікоў. 

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вобласці на пачатак 2025/2026 навучальнага года забяспечвалі 33 установы адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 15,9 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласці даводзіцца 120 навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. 

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 73,6% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах адукацыі на дзённай форме навучання – 82,8%. 

У 2025 годзе ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступілі 5,1 тыс. чалавек. 

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2025 годзе склаў 4,1 тыс. чалавек, з іх 63,1% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання. 

У 6 установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, на пачатак 2025/2026 навучальнага года навучаліся 24,8 тыс. студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 50,9% усіх студэнтаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання – 64,3%. 

У 2025 годзе студэнтамі сталі 5,7 тыс. чалавек. 

Выпуск студэнтаў з устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, у 2025 годзе склаў 4,5 тыс. спецыялістаў. 

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці навучаліся 714 магістрантаў. 

У 2025 годзе ў магістратуру было прынята 310 чалавек, дыплом магістра атрымалі 352 чалавека. 

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласці даводзіцца 192 студэнта і магістранта устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі.

Заўвага.
Даныя папярэднiя i пасля могуць быць удакладнены.
Інфармацыя прадстаўлена па даным Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 30.12.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
gomel@belstat.gov.by
www.instagram.com/gomel.belstat.by t.me/GomelGSU