Задачы і функцыі аддзела статыстыкі прамысловасці, навукі і інавацый

Задачы

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

  • задавальненне запатрабавання грамадства і дзяржавы, у тым ліку выканаўчых і распарадчых органаў, абласной Рады дэпутатаў, тэрытарыяльных органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый у афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый;

  • падрыхтоўка для распаўсюду афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый.

Функцыі

  • ва ўсталяваным парадку ўносіць прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фармаванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый;

  • прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

  • арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый;

  • забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх падавання на папяровым носьбіце ў адрасы, паказаныя ў гэтых формах, і (або) падае рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і падавання формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

  • забяспечвае:
    • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый;

    • забяспечвае прыватнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

    • фармуе афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый;

    • падае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Радам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Гомельскай вобласці, а таксама распаўсюджвае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый іншым карыстачам у парадку, усталяваным заканадаўствам;

  • забяспечвае роўны доступ карыстачоў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый і метадалогіі яе фармавання;

  • забяспечвае вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы прамысловасці, навукі і інавацый;

  • забяспечвае захаванасць інфармацыі, распаўсюд і (або) падаванне якой абмежавана;

  • ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

  • аказвае метадалагічную дапамогу аддзелам статыстыкі ў раёнах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

  • выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
gomel@belstat.gov.by
www.instagram.com/gomel.belstat.by t.me/GomelGSU