На пачатак 2026 года ў вобласцi налічвалася 499 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
У 2025 годзе ў карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 37,9 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 25,2 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 25,1%, ворныя – на 20,6%.
Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 48,2%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 34,1%, жывёлагадоўлі – у 1,8 раза.
Павялічылася і доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2025 годзе яна склала 2,9% (у 2020 годзе – 1,7%).
Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца 63,8% вырабленай фермерамі прадукцыі.
У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 29,9 тыс. тон (2,4% ад аб'ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 46,5 тыс. тон (9,8%), гародніны – 29,4 тыс. тон (9,7%), рапсу – 3 тыс. тон (4,8%).
Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2025 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 3,1 тыс. тон (1,6% ад аб'ёму вытворчасці па вобласці), вытворчасць малака – 29,2 тыс. тон (3%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 0,7 тоны (14,8%).
19.06.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
