За студзень-май 2026 г. рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 8%, рэнтабельнасць продажу – 6,5%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 чэрвеня 2026 г. склала 10,8 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 2,1 млрд. рублёў, або 19,2% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 чэрвеня 2026 г. склала 13,4 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 2,7 млрд. рублёў, або 20,3% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
* Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi з сярэдняй колькасцю работнiкаў за папярэднi год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганiзацый, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi холдынгаў).
14.07.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
