Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у I квартале 2026 г.


(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Гомельскай вобласцi ў I квартале 2026 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 778,6 рубля ў месяц. 

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 668,6 рубля ў месяц, з якіх 1 847,3 рубля (69,2%) прыпадае на спажывецкія расходы2)

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,2%, на пакупку нехарчовых тавараў – 34,5%, на аплату паслуг – 24,8%.


1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступiлi з iншых крынiц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Cпажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

28.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
gomel@belstat.gov.by
www.instagram.com/gomel.belstat.by t.me/GomelGSU