Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – чэрвені 2026 г.


У студзені – чэрвені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1 536,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – чэрвенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 6,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1 498,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 6,9% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года. 

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,3%, яек – 84,5%. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 98 тыс. тон, што на 10,5% больш, чым у студзені – чэрвені 2025 г., малака – 481,2 тыс. тон (на 1,7% больш), яек атрымана 191,1 млн. штук (на 2,5% больш). 

На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 549,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 189,8 тыс. галоў. 

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 310,9 тыс. тон кармавых адзінак кармоў з траў, што ў 1,5 раза больш, чым на 1 ліпеня 2025 г. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтована 7,6 цэнтнера кармавых адзінак (у 1,6 раза больш).

15.07.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
gomel@belstat.gov.by
www.instagram.com/gomel.belstat.by t.me/GomelGSU