У студзені – красавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 796,6 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – красавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 3,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 777,8 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,2% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,3% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,6%, яек – 88,7%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывелы і птушкі (у жывой вазе) склала 63,3 тыс. тон, што на 8,8% больш, чым у студзені – красавіку 2025 г., малака – 309,4 тыс. тон (на 1,1% больш), яек атрымана 123,7 млн. штук (100% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года).
На 1 мая 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 552,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 190,1 тыс. галоў.
15.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
