Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзенi – маі 2026 г.


У студзені – маі 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1 154,3 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – маем 2025 г у супастаўных цэнах на 4,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1 130,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года. 

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,5%, яек – 86,5%. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 80,2 тыс. тон, што на 9,8% больш, чым у студзені – маі 2025 г., малака – 395,1 тыс. тон (на 1,3% больш), яек атрымана 158,3 млн. штук (на 1,6% больш). 

На 1 чэрвеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 551,1 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 189,8 тыс. галоў.

16.06.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
246050, Гомель, праспект Леніна, 6
gomel@belstat.gov.by
www.instagram.com/gomel.belstat.by t.me/GomelGSU