У студзені – жніўні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3 048,8 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – жніўнем 2025 г. у супастаўных цэнах на 8,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 645,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 8,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,8% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,2%, яек – 82,5%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 133 тыс. тон, што на 10,4% больш, чым у студзені – жніўні 2025 г., малака – 655,5 тыс. тон (на 2,2% больш), яек атрымана 255,4 млн. штук (на 3,4% больш).
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 546 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 189,2 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 186,7 тыс. галоў, птушкі – 5 796,5 тыс. галоў.
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 99,1% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 96,9%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 913,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 27,9 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.
Рапс убраны з 99,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 99,4%). Намалочана рапса ў першапачаткова апрыходаванай вазе 143,4 тыс. тон, што ў 2 раза больш, чым на адпаведную дату 2025 года, сярэдняя ўраджайнасць атрымана 21,9 цэнтнера супраць 18,2 цэнтнера на 1 верасня 2025 г.
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 886,1 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), што на 6,5% больш, чым на 1 верасня 2025 г., з іх кармоў з траў – 560,9 тыс. тон (на 13,2% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 16 цэнтнераў кармавых адзінак (на 9,6% больш), кармоў з траў – 13,7 цэнтнера (на 19,1% больш).
15.09.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
