У студзенi-верасні 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3184 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 317,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 116,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 36,7% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 26,1 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 22,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 88,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 28% ад агульнага ўводу па вобласці.
19.10.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
