Задачы і функцыі аддзела макраэканімічнай статыстыкі, структурных обследаванняў і статыстычнага рэгістра
Задачы
-
разлік і аналіз валавага рэгіянальнага прадукта гадавой, квартальнай і месячнай перыядычнасці;
-
забеспячэнне функцыянавання статыстычнага рэгістра і яго ўжыванне для арганізацыі і правядзення дзяржаўных статыстычных назіранняў;
-
збор, апрацоўка, абагульненне, назапашванне, захоўванне, абарона і аналіз статыстычных дадзеных (інфармацыі) па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях на аснове статыстычнай метадалогіі;
-
арганізацыя работ па ўжыванні ў структурных падраздзяленнях Галоўнага ўпраўлення агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, выкарыстоўваных у дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
-
падрыхтоўка для падавання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, валаваму рэгіянальнаму прадукту выканаўчым і распарадчым органам вобласці, абласной Радзе дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям;
-
падрыхтоўка для распаўсюду афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па валавым рэгіянальным прадукце, статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, статыстычнаму рэгістру.
Функцыі
- арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
-
забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх падавання ў адрасы, паказаныя ў гэтых формах;
-
ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва па арганізацыі і правядзенню цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
-
падрыхтоўвае афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаванняў, валавога рэгіянальнага прадукта і статыстычнага рэгістра для забеспячэння карыстачоў;
-
забяспечвае:
-
фармаванне і вядзенне статыстычнага рэгістра;
-
назапашванне, захоўванне і абарону статыстычных дадзеных (інфармацыі) па разліку валавага рэгіянальнага прадукта, па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, звестак статыстычнага рэгістра;
-
прыватнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях, звестак статыстычнага рэгістра і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
-
ужыванне адзіных стандартаў у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, выкарыстоўваных у дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
-
захаванасць дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай, асабістай і іншай ахоўванай заканадаўствам таямніцы;
-
ажыццяўляе пастаноўку на ўлік рэспандэнтаў дзяржаўных статыстычных назіранняў з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Ўзаемадзеянне", занясенне змен у статыстычны рэгістр, здыманне рэспандэнтаў з уліку ў органах дзяржаўнай статыстыкі;
-
ажыццяўляе каардынацыю работ па ўжыванні Агульнадзяржаўнага класіфікатара відаў эканамічнай дзейнасці, праводзіць семінары, кансультацыі, у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе падрыхтоўку адказаў на запыты юрыдычных і фізічных асоб па класіфікацыі відаў эканамічнай дзейнасці;
-
падрыхтоўвае і ўносіць ва ўсталяваным парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
-
ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
-
падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі для падвядзення вынікаў працы аддзелаў статыстыкі ў раёнах матэрыялы, якія характарызуюць іх работу па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
-
падрыхтоўвае і падае аддзелу зводнай інфармацыі вынікі праверак пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
-
кантралюе работу аддзелаў статыстыкі ў раёнах па якасці і тэрмінах прадстаўленай статыстычнай інфармацыі, праведзеных праверках пэўнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях;
-
прымае ўдзел у правядзенні інструктыўных нарад з працаўнікамі аддзелаў статыстыкі ў раёнах, з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў межах сваёй кампетэнцыі па пытаннях арганізацыі і вядзення статыстыкі малога прадпрымальніцтва, структурных абследаваннях, разліку валавога рэгіянальнага прадукта;
-
аказвае метадалагічную дапамогу аддзелам статыстыкі ў раёнах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
-
выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Версія для друку
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.